Асабісты прыём Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца па папярэднім запісе. Пытанне аб асабістым прыёме разглядаецца Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь на падставе пададзенай пісьмовай заявы грамадзяніна, юрыдычнай асобы, у якой павінна быць указана, якое дзеянне або рашэнне абскарджваецца, кім і калі яно ўчынена або прынята, у чым выражаюцца парушэнні заканадаўства, калі і ў каго з намеснікаў Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь заяўнік быў на прыёме, а таксама ў чым выяўляецца нязгода з рашэннем, прынятым намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь па папярэдняй скарзе.
Разгляд пытання аб запісе на асабісты прыём да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь магчымы пасля ажыццяўлення асабістага прыёму намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь асабісты прыём ажыццяўляе намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, які выконвае яго абавязкі.
Намеснікі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь праводзяць па папярэднім запісе асабісты прыём грамадзян з пададзенымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку паўторнымі нагляднымі скаргамі на судовыя пастановы, скаргамі на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях і на рашэнні начальнікаў структурных падраздзяленняў Генеральнай пракуратуры.
У асабістым прыёме можа быць адмоўлена ў выпадку:
- звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі гэтых арганізацый;
- звароту ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;
- калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
- калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
- калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
- непрад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.
У Генеральнай пракуратуры асабісты прыём у працоўныя дні ажыццяўляецца работнікамі ўпраўлення арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб з 8 гадзін да 18 гадзін, абедзенны перапынак – з 13 гадзін да 14 гадзін (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 24).
Асобы, якія звярнуліся на асабісты прыём, абавязаны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна, а ў выпадку звароту ад імя іншых асоб (фізічных або юрыдычных) – дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы выступаць прадстаўнікамі гэтых асоб. Пры непрадстаўленні такіх дакументаў названым асобам можа быць адмоўлена ў асабістым прыёме.
Калі вырашэнне пытанняў, з якімі заяўнік звярнуўся на асабістым прыёме, не адносіцца да кампетэнцыі Генеральнай пракуратуры, зварот па сутнасці не разглядаецца, а таму, хто звярнуўся, даецца растлумачэнне, у які дзяржаўны орган, іншую арганізацыю (да якой службовай асобы) яму трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.
Асобам, якія ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным законам, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, не мае права абскардзіць адпаведныя дзеянні і рашэнні, можа быць адмоўлена ў запісе на асабісты прыём да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і яго намеснікаў.
Пры правядзенні асабістага прыёму па ініцыятыве асобы, якая ажыццяўляе асабісты прыём, могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка), аб чым заяўнік паведамляецца да пачатку асабістага прыёму.